Кля́штар місіяне́раў — манастырскі комплекс у Лыскаве Пружанскага раёна , збудаваны ў XVIII стагоддзі . У склад комплексу ўваходзяць Траецкі касцёл і жылы корпус. Кляштар місіянераў — помнік архітэктуры позняга барока , занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь .
Мінуўшчына
Мураваны барочны касцёл і жылы корпус збудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя манахі-місіянеры .
Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе корпуса размяшчаліся кузня і трапезная. Цяпер у будынку дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя.
Архітэктура
Калідор на другім паверсе будынка
Жылы корпус — двухпавярховы П-падобны будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касцёла.
Сцены па перыметры апярэзаны пілястрамі . Бакавыя часткі фасаду падзеленыя карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацаваныя рустыкай .
Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймаваны простымі ліштвамі .
Скляпенні калідора цыліндрычныя з распалубкай, памяшканняў — крыжовыя.
Літаратура
В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн. : БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3 .
Спасылкі