Кле́шня — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Юхавічы, у басейне ракі Нішча.
Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня 1,8[2] м. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км.
Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м параслі лесам і хмызняком, на ўсходзе і поўдні разараныя. Берагавая лінія ў паўночнай частцы возера звілістая. Берагі на поўначы забалочаныя. Выцякае ручай у раку Нішча.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, язь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 33. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі