Клеменс Аляксандр Вінклер
Клеменс Аляксандр Вінклер (ням.: Clemens Alexander Winkler, 26 снежня 1838, Фрайберг (Саксонія) — 8 кастрычніка 1904, Дрэздэн) — нямецкі хімік-тэхнолаг, які адкрыў хімічны элемент германій (1881). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і хіміка, вучыўся ў Берцэліуса. Першапачатковую адукацыю Вінклер атрымаў у школах Фрайберга, Дрэздэна і Хемніца. У 1857—1859 гадах вучыўся ва Фрайбергскай горнай акадэміі, пасля чаго некаторы час працаваў на хімічных прадпрыемствах, у 1864 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Лейпцыгскім універсітэце. З 1873 па 1902 год Вінклер быў прафесарам хімічнай тэхналогіі і аналітычнай хіміі ць Фрайбергскай акадэміі, у 1896—1899 гадах — яе дырэктарам. Вінклер быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук у 1892 годзе. У 1893 годзе Вінклер пераехаў у Гамбург, дзе ажаніўся са сваім «першым каханнем» Таняй Браўн. У 1902 годзе Вінклер падаў у адстаўку з пасады прафесара. Памёр ад раку ва ўзросце 66 гадоў. Зноскі
Information related to Клеменс Аляксандр Вінклер |