для шампанскага. Ёмістасць — 125—150 г. Канічнай, падоўжанай, цыліндрычнай, грушападобнай і краманчатай формы.
для сокаў і піва. Ёмістасць — 250—400 г. Цыліндрычнай формы на нізкай ножцы.
для фруктова-ягадных сокаў, фруктова-ягадных кактэйляў з марожаным або малочных. Ёмістасць — 250—350 г.
Цікава, што класічныя келіхі для салодкага шампанскага вырабляліся па форме і памеру грудзей каралевы Францыі Марыі-Антуанэты, якая была абезгалоўлена ў Парыжы ў 1793 годзе. Гэтыя келіхі адпавядаюць памеру «У» паводле міжнароднай класіфікацыі памераў жаночых бюстаў і аб'ёму ў 200 мл, паводле метрычнай сістэмы. У наш час такія келіхі выкарыстоўваюцца для падачы шампанскага даволі рэдка.[2]