Мост планавалі пабудаваць яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя, аднак цалкам ён быў адкрыты 3 снежня1919 года. 30 жніўня1907 адбылося абвальванне яшчэ не дабудаванага моста, якое пацягнула гібель 75 чалавек. Належыць Канадскім чыгункам, адлегласць паміж апорамі — 549 м, агульная даўжыня 987 м, а шырыня — 29 м. На момант пабудовы ён быў самым буйным мостам Канады.
На мосце ёсць тры паласы для аўтатранспарту, адна для чыгункі і адна пешаходная дарожка.