Каірскі ўніверсітэт (араб. جامعة القاهرة Gāma ʿ at al-Qāhirah; раней таксама Егіпецкі ўніверсітэт і Універсітэт Фуад) — найстарэйшы ўніверсітэт еўрапейскага тыпу ў Егіпце, размешчаны ў Гізе.
Універсітэт быў заснаваны 21 снежня 1908 г.. Першым яго рэктарам быў Ахмед Лютфі Эль-Саед. Універсітэт быў створаны на ўзор універсітэтаў еўрапейскага тыпу і стаў адной з першых вышэйшых навучальных устаноў гэтага тыпу ў арабскім свеце, дзе дамінавалі рэлігійныя навучальныя ўстановы (у прыватнасці, у Каіры дзейнічаў Універсітэт Аль-Азхар).
Падраздзяленні
У цяперашні час у складзе ўніверсітэта налічваецца 20 факультэтаў і некалькі інстытутаў:
- Інжынерны факультэт
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт камп'ютарных і інфармацыйных сістэм
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт сельскай гаспадаркі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт эканомікі і паліталогіі
- Факультэт масавых камунікацый
- Факультэт археалогіі
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт камерцыі
- Факультэт спецыялізаванай адукацыі
- Факультэт сястрынскай справы
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт фізіятэрапіі
- Стаматалагічны факультэт
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт Дар Аль-Улум
- Факультэт дашкольнай адукацыі
- Інстытут статыстыкі
- Інстытут афрыканістыкі
- Нацыянальны інстытут даследавання рака
- Факультэт рэгіянальнага і грамадзянскага планавання
- Інстытут вывучэння адукацыі
- Нацыянальны інстытут лазерных тэхналогій
- Цэнтр адкрытай адукацыі
Вядомыя выпускнікі
- ↑ Cairo University Праверана 25 лістапада 2023.