Кашталян парнаўскі — дзяржаўная пасада
ў Парнаўскім ваяводстве,
супольным валоданні (кандамініюме)
Вялікага Княства Літоўскага і
Каралеўства Польскага;
другая па значнасци пасада пасля ваяводы.
Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства.
У 1629 тэрыторыя Парнаўскага ваяводства адышла да
Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660
Парнаўскае ваяводства скасавана, і кашталяны больш не прызначаліся,
але апошні кашталян захоўваў свой тытул да смерці.
Глядзі таксама