Кахоўская ГЭС забяспечвае гадавое рэгуляванне сцёку Дняпра для энергазабеспячэння, арашэння і водазабеспячэння засушлівых раёнаў поўдня Украіны, а таксама суднаходства ад Херсона да Запарожжа.
6 чэрвеня 2023 года ў час баявых дзеянняў Кахоўская ГЭС была падарвана[2][3][4] і разбурана. Таксама ёсць думка, што ГЭС разбурылася праз неадпаведную эксплуатацыю, злачынную халатнасць расійскага боку і атрыманыя раней пашкоджанні[5]. Узровень вады ў Кахоўскім вадасховішчы рэзка ўпаў, былі затоплены тэрыторыі ніжэй па цячэнні Дняпра, што выклікала гуманітарную і экалагічную катастрофу.
Галерэя
Вадазліўная плаціна
Вадазліўная плаціна
Кахоўскае вадасховішча
Панарама Кахоўскай гідраэлектрастанцыі і вадасховішча