Паселішча ўпершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1780 г. У 1908 г. тут пражывала 1005 чал. У 1912 г. чэшскай фірмай «Шкода» тут быў пабудаваны цукровы камбінат «Хрэшчацік», які працуе па гэты дзень. Да 1918 г. мястэчка знаходзілася ў складзе Аўстра-Венгрыі, у 1918-1940 гг. - Румыніі, з 1940 г. - у складзе УССР, з ліпеня 1941 да сакавіка 1944 гг. - пад румынскай акупацыяй. Адыходзячы ў пачатку ліпеня 1941 г., савецкае камандаванне ўзарвала мост Кастрыжыўка-Залішчыкі праз Днестр разам з чыгуначнымі вагонамі, у якіх знаходзіліся палітычныя вязні турмы НКУС з Чарнаўцоў.