Карцыналогія (ад стар.-грэч.: καρκίνος — рак, і стар.-грэч.: λόγος — слова, вучэнне) — навука аб ракападобных, раздзел артрападалогіі і заалогіі. Ракападобныя — буйная (ня менш за 100 000 відаў) і практычна важная група членістаногіх, таму вывучэннем ракападобных займаецца значная колькасць заолагаў і эколагаў розных спецыяльнасцей.
Сярод спецыялістаў па ракападобных існуе спецыялізацыя — буйнымі або практычна важнымі групамі займаюцца раздзелы карцыяналогіі. Так, капеподаў вывучае капепадалогія, кладацэраў — кладацэралогія. Па дадзеных раздзелах праводзяцца рэгулярныя міжнародныя сымпозыюмы.
Верагодна, самым знакамітым з карцыёлагаў быў Чарлз Дарвін, вузкай спецыяльнасцю якога была сістэматыка і марфалогія вусаногіх ракападобных (атрада Cirripedia).
Кангрэсы
Шосты міжнародны карцыяналагічны кангрэс адбыўся ў 2005 годзе ва ўніверсітэце г. Глазга (Шатландыя).
Таварыствы
The Carcinological Society of Japan — нацыянальнае карцыяналагічнае таварыства Японіі.
Часопісы
Arthropoda Selecta — расійскі артрападалагічны часопіс [1]Архівавана 2 лістапада 2010..
Cancer — японскі карцыяналагічны часопіс [2] (Японія, 1991)
Crustaceana — спецыялізаваны міжнародны карцыялагічны часопіс. [3].
Crustacean Research — японскі карцыяналагічны часопіс [4]. У 1963-1992 выходзіў пад назвай Researches on crustacea, а з 22 тома (1993) пад сучасным імем.