У егіпецкіх іерогліфахкартуш — гэта прадаўгаваты контур з гарызантальнай лініяй унізе ці збоку, які паказвае, што напісаны ў ім тэкст з'яўляецца царскім іменем. Картуш уваходзіць ва ўжытак у пачатку Чацвёртай дынастыі пры фараонеСнофру; папярэднікам картуша быў серэх. На старажытнаегіпецкай мове картуш называўся шэну і, па сутнасці, з'яўляўся павялічаным кальцом шэн. У дэматычнай пісьменнасці картуш вырадзіўся ў пару дужак і вертыкальную лінію.
З пяці тытульных імён фараонаў у картуш абрамлялася троннае імя (прэномен) і ўласнае імя (номен), якое давалася пры нараджэнні[1].
Часам у форме картуш выконваліся амулеты, якія адлюстроўвалі імёны фараонаў і клаліся ў грабніцы. Гэтыя артэфакты маюць вялікае значэнне для археолагаў, бо дазваляюць вызначыць час пахавання і яго прыналежнасць[2]. У некаторыя перыяды гісторыі Егіпта на такіх амулетах імёны не пісаліся ў сувязі з асцярогай, што чалавек, які завалодаў картушам з іменем, можа атрымаць уладу над носьбітам імені[3].
Зноскі
↑Allen, James Peter, Middle Egyptian: An Introduction to the Language and Culture of Hieroglyphs, Cambridge University Press 2000, p. 65
↑cf. Thomas Eric Peet, William Leonard Stevenson Loat, The Cemeteries of Abydos. Part 3. 1912—1913, Adamant Media Corporation, ISBN 1-4021-5715-0, p. 23
↑Alfred Wiedemann, Religion of the Ancient Egyptians, Adamant Media Corporation 2001, ISBN 1-4021-9366-1, pp. 293—295