Карл Эмануіл III (італ.: Carlo Emanuele III di Savoia; 27 красавіка 1701 — 20 лютага 1773, Турын, Італія) — кароль Сардзінскага каралеўства і герцаг Савойскі (1730—1773). Сын Віктара Амадэя II, герцага Савойскага і Ганны Марыі Арлеанскай.
Уступіў на трон у 1730 годзе пасля адрачэння свайго бацькі.
Карл Эмануіл жаніўся 15 сакавіка 1722 года на Ганне Крысціне Луізе Пфальцкай (1704—1723). У іх нарадзіўся сын:
Яго жонка памерла пры родах і ён жаніўся другі раз 23 ліпеня 1724 года на кузіне сваёй першай жонкі, Паліксеніі Крысціне Гесэ-Рэйнфельс-Ротэнбург (1706—1735), дачцэ Эрнэста Леапольда Гесэ-Рэйнфельс-Ротэнбург . У гэтым шлюбе нарадзіліся:
Стаўшы ўдаўцом ён жаніўся ў трэці раз 1 красавіка 1737 на Елізавеце Тэрэзе Латарынгскай (1711—1741), дачцэ Леапольда I, герцага Латарынгіі. У іх нарадзіліся:
Елізавета Тэрэза памерла неўзабаве пасля нараджэння трэцяга дзіцяці.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|