«Пасвячэнне імператара Напалеона I і каранаванне імператрыцы Жазэфіны ў саборы Парыжскай Божай Маці 2 снежня 1804 года» (фр.: Sacre de l'empereur Napoléon Ier et couronnement de l'impératrice Joséphine dans la cathédrale Notre-Dame de Paris, le 2 décembre 1804) — карціна французскага мастака Жака Луі Давіда.
Карціна была створана Давідам па заказе самога Напалеона I. На ёй намаляваны эпізод каранацыі імператара, які адбыўся 2 снежня1804 года ў саборы Парыжскай Божай Маці. Давід абраў момант, калі Напалеон карануе Жазэфіну, а ПапаПій VII дае яму сваё блаславенне. Давід стварыў сваё палатно пад уражаннем ад карціны «Каранацыя Марыі Медычы» Рубенса. Давід працаваў над карцінай 3 года і завяршыў працу ў 1807 г. У лютым 1808 года яна была выстаўлена на ўсеагульны агляд. Маці Напалеона не было на яго каранацыі, але калі ён заказваў карціну, папрасіў Давіда намаляваць яе ў самым цэнтры.
У наш час карціна знаходзіцца ў 75-й зале на 1-м паверсе галерэі Дэнон у Луўры. Код: INV. 3699.