Карабін — хуткадзейнае злучальнае звяно паміж двума прадметамі, якія маюць завесы. Карабін мае форму клямары з спружыннай зашчэпкай.
Гісторыя
Першапачаткова «карабінам» называўся крук з зашчэпкай, пры дапамозе якой падвешвалі зброю-карабін да перавязі-бандальера, пасля чаго сутычка працягвалася пісталетамі або халоднай зброяй.
Падобная да карабіна прылада згадваецца ў 1616 годзе ў кнізе «Kriegskunst zu Pferdt» (Ваеннае мастацтва на кані) ваеннага пісьменніка Вальхаузена (Johann Jakob von Wallhausen).
Першае падрабязнае апісанне можна знайсці ў «Эканамічнай энцыклапедыі» 1785