Галоўная славутасць горада — Камп’енскі замак у стылі класіцызму (будаваўся з 1370-х гг.), аздоблены пад імператарскі палац пры Напалеоне I. Музеі: экіпажаў і турызму (заснаваны ў 1927), Другой імперыі і імператрыцы (1953). Да замка прылягае т.з. Камп’енскі лес з «Малым паркам», прамой алеяй, альтанкай Марыі Луізы («зялёны тунэль»), дарогай, якая вядзе да паляўнічага доміка імператрыцы Яўгеніі (сяр. 19 ст.); у в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[4].
У старой частцы Камп’еня, размешчанай на левым беразе Уазы, захаваліся: руіны гарадскіх умацаванняў (кан. 12-17 стст.) з брамай капліцы (1552, арх. Ф. Дэлорм), раманская царква Сен-П’ер-дэ-Мінім(фр.) (бел. (12 ст.), руіны бенедыкцінскага абацтва Сен-Карней(фр.) (бел. (13-14 стст., заснавана Карлам II Лысым у 876 як абацтва Нотр-Дам з капэлай, пабудаванай па прыкладзе Ахенскай капэлы да 877; у 9-10 стст. тут каранаваліся французскія каралі, некаторыя з іх пахаваны ў абацтве; разбурана ў 1822 і 1940), вежа Жанны д’Арк(фр.) (бел. (рэшткі каралеўскага данжона12 ст.), багадзельня Св. Мікалая (13 ст., капліца 17 ст.), гатычныя цэрквы Св. Антонія(фр.) (бел. (13-16 стст.), Св. Якава(фр.) (бел. (13-18 стст.) і Ратуша(фр.) (бел. з гадзіннікавай вежай (пач. 16 ст., цяпер Гістарычны музей статуэтак); фахверкавыя дамы 15-16 стст., былы каралеўскія стайні (1738, з 1876 — Нацыянальная школа верхавой язды), Старая саляная крама (партал 1784, арх. К. Н. Леду). Помнік Жанне д’Арк (1880, скульптар Э. Леру)[4].
Каля Камп’еня, на поўдзень і паўднёвы ўсход: у с. Шампліё(фр.) (бел. — руіны гала-рымскіх тэрм, храма і тэатра (2 ст.); у в. Мар’енваль(фр.) (бел. — протаготычная царква Нотр-Дам (сяр. 11 ст., рэберная скляпенні хораў, 1122, — адны з першых у Францыі); у г. Крэпі-ан-Валуа(руск.) (бел. — замак герцагаў Валуа (12-13 стст.); у в. П’ерфон — замак(руск.) (бел. (кан. 14 — пач. 15 стст., адноўлены ў 1857—1870 як рэзідэнцыя Напалеона III арх. Э. Э. Віяле-ле-Дзюкам). У в. Сен-Жан-о-Буа знаходзіцца ўмацаваная гатычная царква бенедыкцінскага абацтва (13 ст.)[4].
Культура
Музей Антуана Віўнеля (археалагічны збор і калекцыя мастацтва ад Сярэднявечча да 19 ст.). Французскі музычны тэатр (будынак 1867-70, арх. Г. А. Анселе)[4].