Каліноўскія герба «Калінова»
Герб Калінова
Каліноўскія герба Калінова — беларускі і польскі шляхецкі род герба Калінова . Паходзяць ад Анджэя Каліноўскага[ 1] . Род падзяліўся на 13 галін, унесеных у Расійскай імперыі ў I і IV часткі РК Віленскай , Гродзенскай , Віцебскай , Валынскай , Ковенскай , Мінскай , Магілёўскай і Падольскай губерняў і ў спісы шляхты Каралеўства Польскага . Адна з галін роду ў 1818 годзе атрымала графскую годнасць у Аўстрыйскай імперыі .
Радавод
Анджэй (? — 1531 ) — заснавальнік роду (герб Калінова)[ 1]
Ян
Кшыштаф, ротмістар каралеўскага двара ў 1578 , ж. — Малгажата Свірская
Ян Бартламей, ж. — Зоф'я Вяжбоўская
Ідзі
Ганна, м. — Адам Злачоўскі
Катажына, м. — Ян Блажоўскі
Марыяна, м. — ?? Кеўліч
Эва, м. — ?? Камянецкі
Марцін
Валенты (? — 1622 ) — войскі галіцкі , ж. — Эва Дважыцкая
??, дачка, м. — ?? Бабінкі
Барбара, м. — Ян Чармінскі
Зоф'я, м. — ?? Васількоўскі
Ганна, м. — ?? Жыраўскі
??, дачка, м. — ?? Вітвіцкі
Ян, мечнік брацлаўскі ў 1633
Якуб, войскі чарвонагродскі ў 1635 , ж. — Ядвіга Смятанка
Ганна, м. — ?? Свірскі
Валенты, ж. — Еўфрасіння Быдлоўская
Кляра, м. — Павел Хамць
Марцін, ж. — Ганна Катажына Тарноўская
Людвік (? — 1765 ) — староста вінніцкі , пісар вялікі каронны, ж. — 1) Зоф'я Патоцкая; 2) Альжбета Панінская
Марыяна (ад 1), м. — Юзаф Панінскі, ваяводзіч пазнаньскі
Тэкля (ад 1; 1724 — ?), м. — Антоній Бельскі
Барбара (ад 2; 1725 — ?), м. — Аўгуст Улінскі
Юзаф, ж. — Ганна Лянцкаронская
Адам, мечнік у Латычаве ў 1765 , ж. — Марыяна Барышэўская
Юзаф
Ігнацы, чашнік галіцкі ў 1746 , староста лелюўскі, ж. — Юстына Бажэцкая
Северын-Ксаверы, граф у Аўстрыі ад 17 жніўня 1818 , ж. — Альжбета Бельская
Ігнацы, граф, сябар Галіцыйскіх Станаў ад 1830 , ж. — 1) Гартэнзія Карсніцкая; 2) ?? Ябланоўская
Уладзіслаў, граф, ж. — Цацылія Шаліская
Марцін Каліноўскі-Ябланоўскі
Юзаф Калясанты, ж. — ад 1896 Ванда Русоцкая
Юзаф
Юстына (1796 — 21 лютага 1876 ), м. — ад 1809 граф Юзаф Русоцкі
Людвік Бартламей
Юстына
Юзафа
Антаніна
Агнешка
Францішка
Аляксандр, ж. — Альжбета Стжаменская
Якуб, ж. — Ізабэля Серакоўская
Юзаф
Тэрэза
Уршуля
Антоні, чашнік галіцкі, падкаморы інфлянцкі ў 1760
Войцех, ж. — Ядвіга Лянцкаронская
Мікалай
Марцін, ж. — Зоф'я з Сецехаў
Барбара, м. — Ян Лянцкаронскі, падкаморы падольскі
Валенты Аляксандр (? — 1620 ) — староста брацлаўскі , вінніцкі , дынабургскі , камянецкі . Загінуў у бітве з туркамі пад Цацорай у Малдове . Ж. — Альжбета з Струсяў
Ізабэля, м. — Ян Казімір Стадніцкі
Марыяна, м. — 1) Аляксандр Прусіноўскі; б) Анджэй Багуцкі
Крысціна, м. — Герані Гербурт
Зоф'я (? — каля 1655 ), м. — граф Станіслаў Патоцкі
Адам, ротмістар каралеўскага двара, ж. — Крысціна з Струсяў
Ежы, пасол, дэпутат Радамскага трыбуналу, ж. — Ганна Варшыцкая
Марцін (каля 1605 —1652 ), гетман польны каронны, ж. — Гелена Карэцкая
Самуэль (? — 1652 ), абозны вялікі каронны, загінуў падчас ці забіты пасля бітвы пад Батогам . Ж. — Уршуля Брыгіта Асалінская, д. кароннага канцлера Ежы Асалінскага
Ежы
Марцін Адам, ж. — Крысціна Зэбжыдоўская
Гелена, м. — Якуб Уладзіслаў Морштын, ваявода сандамірскі
Крысціна, м. — ?? Гербурт
Ян, староста львоўскі
Ганна
Самуэль (герб ?), мечнік візскай зямлі
Амбражэй, мечнік візскай зямлі, у 1679 набыў маёнтак Калінва ў Бельскай зямлі
Кастусь Каліноўскі. Фота Ахілы Банольдзі , 1862 г.
Мацей (герб ?), нашчадак Амбражэя, у 1769 прадаў маёнтак Калінава ў Бельскай зямлі
Стафан
Сымон (1795 —1871 ), у 1835 заснаваў ткацкую фабрыку ў в. Мастаўляны , набыў маёнтак Янушоўка , куды ў 1849 пераехаў жыць, у 1855 дамогся зацвярджэння ў дваранстве; ж. — 1) Вераніка Рыбінская (каля 1806 —1843 ); 2) 1843 Ізабеля Лазарэвіч
Віктар Отан (1833 —1862 ), гісторык , археограф
Кастусь (1838 —1864 ), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў
Казіміра (Багушэвіч; ?-пасля 1905 )
Марыя (Плаўская; ?-пасля 1905 )
Юрый (1797 -?)
Ян Адольф (1840 -?), лекар, удзельнік паўстання 1863
Анджэй (герб ?), ж. — 1) Юзафіна Палонская (?-1835 ); 2) 1845 Зоф'я Палонская (?-1845 ), сястра папярэдняй; 3) Зоф'я Путкамер, дачка Марылі Верашчакі
(ад 1) Віктар
(ад 1) Юзаф (1835 —1907 ), манах, каталіцкі святы
(ад 2) Караль
(ад 2) Эмілія
(ад 2) Габрыэль
Зоф'я Гелена (1889 —1946 ), м. — Эдвард Вернер , віцэ-міністр фінансаў Польшчы
(ад 3) Марыя
(ад 3) Аляксандр
(ад 3) Моніка
(ад 3) Ежы
Ян (герб ?), ж. — Марыя Лышкоўская
Войцех Каліноўскі (1823 —1895 ), бурмістар Жэшава , ж. — 1854 Амелія Гібль
Зноскі
↑ а б Kasper Niesiecki, Herbarz Polski , Lipsk (Leipzig), 1840 , t. V, s. 10-16.