Калхіцын — алкалоід, што ўтрымліваецца ў познацвеце асеннім (Colchicum autumnale) і іншых раслінах сямейства лілейныя. Яд нервова-паралітычнага дзеяння. Спыняе дзяленне клетак на стадыі метафазы. Выкарыстоўваецца для атрымання паліплоідных форм раслін, для даследвання функцый цытаплазматычных мікратрубачак (звязваецца з бялком мікратрубачак тубулінам і выклікае іх распад).