Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Colorado State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Форт-Колінс у штаце Каларада, ЗША.
Агульная характарыстыка
Гэта флагманская ўсанова ўніверсітэцкай сістэмы штата. Яна класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцюю Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе як сельскагаспадарчы каледж і прыняла сваю цяперашнюю назву ў 1957 годзе. Ва ўніверсітэце працуе каля 2 тысяч выкладчыкаў у 8 каледжах. Ступень бакалаўра прапануецца па 65 праграмах навучання, а ступень магістра - па 55 праграмах. Таксама ўніверсітэт прысвойвае доктарскія ступені па 40 спецыяльнасцях. Кампус уключае сярод іншага лабараторыю рухавікоў і пераўтварэння энергіі, універсітэцкі цэнтр мастацтваў, у якім знаходзяцца музей дызайну і мерчандайзінгу і музей мастацтваў, ветэрынарную навучальную бальніцу і інстытут даследаванняў атмасферы.
Структура
- Каледж сельскагаспадарчых навук
- Каледж бізнесу
- Каледж здароўя і сацыяльных паслуг
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж ветэрынарнай медыцыны і біямедыцынскіх навук
- Каледж інжынерыі
- Каледж прыродных рэсурсаў
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
| |
---|
Фота, відэа і аўдыё | |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
|