Зеландыя (нідэрл.: Zeeland) — правінцыя на паўднёвым захадзе Нідэрландаў. Сталіца — Мідэлбург, найбуйны горад — Тэрнезен. Насельніцтва 380 тыс. чалавек (11-е месца сярод правінцый; даныя 2005 г.).
Плошча тэрыторыі 1788 км² (суша, 10-е месца), вада — 1146 км². Значная частка тэрыторыі правінцыі размяшчаецца на астравах і мысах у вусце Шэльды. Шматлікія вобласці ляжаць ніжэй узроўня мора.