Здэ́нек Фі́біх (чэшск.: Zdeněk Fibich; 21 снежня 1850, Вшэбаржыцы каля г. Чэслаў, каралеўства Багемія, Аўстрыйская імперыя — 15 кастрычніка 1900) — чэшскі кампазітар, піяніст , дырыжор і хармайстар; адзін са стваральнікаў нацыянальнай музычнай драмы.
Біяграфія
Вучыўся ў 1865—1866 гадах музычнай школе Б. Сметаны, у 1866—1867 гадах у Лейпцыгскай кансерваторыі і інш. З 1871 года ў Празе. У 1875 і 1877 гадах дырыжор і хармайстар «Часовага тэатра», у 1878—1881 гадах рэгент хору рускай праваслаўнай царквы, з 1899 года загадчык рэпертуарнай часткі ў опернай трупе Нацыянальнага тэатра. У 1873—1874 гадах выкладаў у Віленскім музычным вучылішчы Рускага музычнага таварыства.
Творчасць
Прадстаўнік чэшскага музычнага рамантызму. Свае драматычныя прынцыпы найбольш паслядоўна ўвасобіў у трылогіі сцэнічных меладрам «Іпадамія» (паст. 1890—1891). Сярод твораў: 7 опер, у т.л. «Бланік» (паст. 1881), «Шарка» (паст. 1897), меладрамы, сімфоніі, камерна-інструментальныя і фартэпіянныя п’есы, песні.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|