Здарэнне (аварыя; італ.: avaria — пашкоджанне) — нечаканы выхад з ладу і пашкоджанне спалучэння прыладаў, машыны, судна або самалёта.
Найбольш частымі прычынамі служаць: 1) адступленне ад правіл бяспекі; 2) парушэнне правіл выкарыстання абсталявання, будынка, машыны і спалучэння прыладаў; 3) памылка ў іх распрацоўцы і вытворчасці. Буйное здарэнне на прадпрыемстве хімічнай і ядзернай прамысловасці, марскім і трубаправодным транспарце можа суправаджацца чалавечымі ахвярамі і небяспечнымі для наваколля выкідамі[1].
Беларусь
У 2011 годзе ў Беларусі мужчыны гінулі ў выніку нешчаслівых здарэнняў у 3,6 разу часцей за жанчын, што было наўпрост звязана з ужываннем алкаголю[2].
Аварыйна-небяспечнае скрыжаванне (2012 г.; Клейнікі, Брэсцкі раён)