Збігнеў БжазінскіЗбігнеў Казімеж Бжазінскі (польск.: Zbigniew Kazimierz Brzeziński; 28 сакавіка 1928, Варшава — 26 мая 2017, Фолс-Чэрч, Вірджынія, ЗША) — амерыканскі палітолаг, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч польскга паходжання. Дарадчык па нацыянальнай бяспецы 39-га прэзідэнта ЗША Джымі Картэра (1977—1981). БіяграфіяНарадзіўся ў Польшчы ў сям’і польскага дыпламата, усё свядомае жыццё правёў у Амерыцы. Пісаў пераважна на англійскай мове. Навучанне пачаў у Канадзе, дзе вывучаў эканоміку і паліталогію ўва ўніверсітэце Mc Gill. У 1950 годзе тамсама атрымаў дыплом з адзнакай («first class honors in economics and political science»). У 1953 годзе Бжазінскі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара філасофіі і быў пакінуты пры вучылішчы. У свае 25 гадоў Бжазінскі стаецца адным з наймалодшых выкладчыкаў Гарвардскага ўніверсітэта. У 1958 годзе атрымлівае амерыканскае грамадзянства. Свае навуковыя зацікаўленні ён рэалізуе спярша ў Цэнтры даследаванняў Расіі (Russian Research Center), a пасля, ужо ў якасці выкладчыка, у Цэнтры міжнародных адносін (Center for International Affairs). У 1960 годзе прызначаецца прафесарам публічнага права і кіравання (public law and government) Калумбійскага ўніверсітэта. Адначасна стаецца дырэктарам Навуковага інстытута міжнародных змен (Institute of International Change). У перыяд з 1977 і да 1981 году займаў пасаду дарадчыка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы (дзякуючы якой у 1980—1981 гадох рабіў усё магчымае, каб пазбегчы савецкай інтэрвенцыі ў Польшчу). Прэзідэнт Джымі Картэр напіша пасля ў сваіх успамінах, што яго захаплялі праніклівыя аналізы дарадчыка, глыбокія гістарычныя веды, шырокія гарызонты і канцэпцыі апошняга, якія здзіўлялі сваёй дальнабачнасцю і арыгінальнасцю. Акрамя гэтага, Бжазінскі быў членам Савета нацыянальнай бяспекі (камітэта Міністэрства абароны па комплескнай доўгатэрміновай стратэгіі) і членам Прэзідэнцкага Савета па замежнай разведцы. У 1981 годзе за заслугі ў справе нармалізацыі амерыканска-кітайскіх дачыненняў і за ўнёсак у развіццё палітыкі па правах чалавека і па нацыянальнай бяспецы ЗША ён уганараваны прэзідэнцкім медалём свабоды. Пасля працаваў дарадчыкам у вашынгтонскім Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (Center for Strategic and International Studies), а таксама выкладчыкам амерыканскай знешняй палітыкі ў Школе паглыбленых міжнародных даследаванняў імя Пола Нітцэ пры ўніверсітэце Джонса Хопкінса. Амерыканская паліталогія ў адзін голас разам з Кісінджэрам і Шлезінгерам залічае Збігнева Бжазінскага ў разрад найбольш буйных амерыканскіх дзяржаўных дзеячаў. Доктар honoris causa Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта, Каталіцкага Люблінскага ўніверсітэта, а таксама Браціслаўскага ўніверсітэта. У 2000 годзе ён даў згоду на сваё прызначэнне старшынём камітэта «ЗША—Славакія». Пасля анексыі Крыма і падтрымкі Расіяй сепаратыстаў на Данбасе, Бжазінскі заявіў:
БібліяграфіяКнігі
Пераклады па-беларуску
Зноскі
Літаратура
Data be/%D0%97%D0%B1%D1%96%D0%B3%D0%BD%D0%B5%D1%9E %D0%91%D0%B6%D0%B0%D0%B7%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96 Tidak ditemukan |