Зборная Беларускай ССР па футболе — футбольная каманда, якая прадстаўляла Беларускую ССР на ўсесаюзных і міжнародных футбольных спаборніцтвах. Орган кіравання — федэрацыя футбола БССР.
Гісторыя
Зборная БССР па футболе нерэгулярна склікалася для ўдзелу ў футбольных турнірах усесаюзнай спартакіяды, спартакіяд народаў СССР, а таксама ў таварыскіх гульнях з замежнымі зборнымі, зборнымі саюзных рэспублік, зборнымі спартыўных аб’яднанняў і да т.п.
Усесаюзная спартакіяда
Упершыню зборная БССР па футболе была сфармаваная ў 1928 годзе дзеля ўдзелу ў футбольным турніры ўсесаюзнай спартакіяды. Перад турнірам зборная згуляла два таварыскія матчы ў Гомлі з камандай Кіева і ў Маскве з камандай Паўночнага Каўказа.
Склад зборнай БССР на футбольным турніры Усесаюзнай спартакіяды: брамнік — Халмагораў (Полацк), абаронцы — Ільін (Полацк), Палякоў (Гомель), паўабаронцы — Лабкоўскі (Гомель), Гаўрылаў (Полацк), Лавейка («Дынама» Менск), нападнікі — Гваздкоў, Феактыстаў (абодва Полацк), Марозаў (капітан каманды, Кавалерыйская дывізія, Менск), Ціхаміраў, Кочын (абодва «Дынама» Менск).
Афіцыйныя матчы зборнай БССР на Усесаюзнай спартакіядзе
У выніку зборная БССР заняла чацвёртае месца ў турніры каманд саюзных рэспублік і замежных калектываў. Паводле заліку чэмпіянату СССР зборная БССР апынулася на трэцім месцы, пасля каманд Масквы і Украіны.
1930 — 1941 гады
У даваенны перыяд Беларуская ССР правяла яшчэ некалькі таварыскіх матчаў.
Спартакіяда чатырох рэспублік (1954)
У верасні 1954 года ў Мінску прайшоў футбольны турнір Спартакіяды чатырох рэспублік: Беларусі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Зборная БССР была складзена з найлепшых гульцоў першынства рэспублікі: Лапко (Мінск), Курмаз (Бабруйск), Шарыцен (Віцебск), Каралёў (Мінск), Трошын (Віцебск), Співак (Мінск), Балахонаў (Віцебск), Пяржхала (Мазыр), Сяргееў, Сергяеўскі, Радунскі (усе — Мінск), Рэзчыкаў (Віцебск).
Усе тры гульні зборная БССР завяршыла ўнічыю з лікам 0:0. Набраўшы 3 ачкі, зборная заняла трэцяе месца.
I летняя Спартакіяда народаў СССР (1956)
У 1956 зборная БССР, цалкам укамплектаваная футбалістамі мінскага «Спартака», прыняла ўдзел у таварыскай гульні з нацыянальнай зборнай КНР, а затым у футбольным турніры I-й летняй Спартакіяды народаў СССР.
Склад зборнай БССР на футбольным турніры: В. Собаль, Ю. Мохаў, М. Радунскі, П. Мімрык, Г. Абрамовіч, А. Кавалёў, А. Іваноў, Л. Ерахавец, Д. Карнееў, В. Ганчароў, Л. Нікуленка , Ю. Бачурын, Г. Хасін, Я. Рудэрман, А. Ягораў, В. Арцёмаў (усе Спартак Мінск). Старшы трэнер Д. Мацвееў, трэнер Н. Шэвелянчык[4].
Афіцыйныя матчы зборнай БССР на I летняй Спартакіядзе народаў СССР
Зборная выйграла і прайграла па дзве гульні, заняўшы ў выніку сёмае месца.
Паміж дзвюма спартакіядамі
У перыяд з 1957 па 1978 год зборная БССР правяла ўсяго два таварыскія матчы. У гульні з камандай Кітайскай Народнай Рэспублікі за Беларусь гулялі: брамнік А. Есікаў ( «Ураджай» Мінск), абаронцы М. Радунскі, М. Блажко (абодва «Спартак» Мінск), Б. Манько ( «Ураджай»), паўабаронцы Л. Ерахавец ( «Спартак»), Р. Пяржхала ( «Ураджай»), нападнікі Л. Нікуленка, Г. Хасін (абодва «Спартак»), Ю. Бачурын, Я. Рудэрман, Б. Блажэвіч (усе «Ураджай»). Дзяржаўны трэнер БССР — Колабаў.
Склад зборнай БССР у гульні са зборнай Мексікі: Глухотка, Калтуноў, Зарэмба, Шпілеўскі, Ромін, Кузняцоў, Арзамасцаў, Талейка, Адамаў, М. Мустыгін, Васільеў, Курылаў, Каберскі. Старшы трэнер Аляксандр Сявідаў.
VII летняя Спартакіяда народаў СССР (1979)
Склад зборнай Беларускай ССР на Летняй Спартакіядзе народаў СССР 1979 года: М. Вяргеенка, С. Бароўскі, Ю. Курненін, А. Аляксейчыкаў, В. Шавейка, А. Пракапенка, А. Байдачны, Ю. Пудышаў, К. Паўлаў, В. Курнееў, П. Васілеўскі, В. Мельнікаў, І. Бялоў, І. Гурыновіч, В. Янушэўскі, Ю. Курбыка, А. Пражнікаў, С. Гоцманаў, С. Корбут, Л. Румбуціс (усе — «Дынама» Мінск). Старшы трэнер — Эдуард Малафееў, трэнер — Леанід Гарай[4].
№
|
Дата
|
Месца правядзення
|
Супернік
|
Лік
|
Гледачы
|
19
|
21 ліпеня 1979
|
Мінск, БССР
|
Армянская ССР
|
3:0
|
???
|
20
|
23 ліпеня 1979
|
Мінск, БССР
|
Латвійская ССР
|
2:1
|
???
|
21
|
25 ліпеня 1979
|
Мінск, БССР
|
РСФСР г. Ленінград
|
2:3
|
???
|
22
|
28 ліпеня 1979
|
Масква, РСФСР
|
РСФСР г. Масква
|
0:0
|
???
|
23
|
30 ліпеня 1979
|
Масква, РСФСР
|
Украінская ССР
|
0:0
|
???
|
24
|
1 жніўня 1979
|
Масква, РСФСР
|
Літоўская ССР
|
0:2
|
4 000
|
25
|
4 жніўня 1979
|
Масква, РСФСР
|
Казахская ССР
|
0:1
|
???
|
Прайграўшы дзве апошнія гульні, зборная БССР заняла восьмае месца.
Старшыя трэнеры
Гл. таксама
Зноскі