Зашча́ты, Шчаты — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Полацка, каля вёскі Гомель. Належыць да групы Ушацкіх азёр.
Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Зашчатаў складае 0,83 км². Найбольшая глыбіня возера — 7 м. Даўжыня возера — 2,1 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 6,35 км. Плошча вадазбору 660 км².
На поўдні ў возера ўпадае рака Туржэц, на захадзе з Зашчатаў выцякае пратока ў возера Гомель. Возера з’яўляецца азёрным вадасховішчам пасля будаўніцтва плаціны Гомельскай ГЭС на пратоцы, якая выцякае з яго ў возера Гомель. Другая назва — Гомельскае вадасховішча.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)