Замак Амбрас (ням.: Schloss Ambras) — замак-музей у Інсбруку, Аўстрыя. З'яўляецца адной з асноўных славутасцяў горада. Яе культурна-гістарычнае значэнне цесна звязана з эрцгерцагам Фердынандам II.
Гісторыя
Пабудова замка ўзыходзіць да часоў Фердынанда II, другога сына імператара Фердынанда I. Калі эрцгерцаг у 1563 годзе стаў суверэнам правінцыі Ціроль, ён наняў італьянскіх архітэктараў для перабудовы сярэднявечнай крэпасці ў рэнесансны замак.
Фердынанд II быў адным з самых шчодрых заступнікаў мастацтваў у сямействе Габсбургаў. У замку Амбрас ён сабраў пышныя калекцыі карцін, скульптур, зброі, упрыгожванняў і т. п.
Сёння Амбрас — адно з найпапулярных месцаў сярод турыстаў, якія наведваюць Інсбрук.
Галерэя
-
-
-
Рыцарскія даспехі
-
Іспанская зала
Спасылкі