Закір Хусейн (8 лютага1897, Хайдарабад, Брытанская Індыя — 3 мая1969, Нью-Дэлі, Індыя) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, першы мусульманін, які стаў на чале незалежнай Індыі (прэзідэнт Індыі ў 1967—1969 гады). Яго палітыка па ўмацаванні секулярызму падвяргалася крытыцы з боку шэрагу мусульманскіх актывістаў.
З 1948 па 1956 гады з’яўляўся віцэ-канцлерам Алігархскага мусульманскага ўніверсітэта. У 1956—1958 гады працаваў у выканаўчым савеце па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ААН (ЮНЕСКА).
У 1956 годзе быў абраны ў склад Радж’я Сабха, у 1957 годзе — прызначаны губернатарам штата Біхар. У 1962 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Індыі. З 13 мая 1967 года па 3 мая 1969 года быў прэзідэнтам краіны. За час прэзідэнцтва нанёс чатыры дзяржаўных візіты — у Венгрыю, Югаславію, СССР і Непал. Памёр 3 мая 1969 года.
Яго ўнук, Салман Хуршыд, займаў пасаду міністра замежных спраў Індыі (2012—2014).
Імя Закіра Хусейна было прысвоена інжынернаму каледжу Алігархскага мусульманскага ўніверсітэта.