Закон Паскаля — асноўны закон гідрастатыкі, паводле якога ціск, што аказваюць знешнія сілы на паверхню вадкасці, перадаецца вадкасцю аднолькава па ўсіх напрамках. Адкрыты Блезам Паскалем у 1653 годзе, апублікаваны ў 1663 годзе.
Фармулюецца так:
Ціск, які дзейнічае на паверхню вадкасці (газу) у стане раўнавагі, перадаецца ва ўсе пункты вадкасці (газу) аднолькава без змяненняў.
На законе Паскаля заснавана дзеянне гідраўлічнага прэса і іншых гідрастатычных машын.
Крыніцы
↑Гідраўлічныя машыны і гідраўстаноўкі: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў / А. В. Пятровіч, У. Б. Кунтыш. — Мінск: БДТУ, 2010. — С. 4
Літаратура
Пятровіч, А. В. Гідраўлічныя машыны і гідраўстаноўкі: вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў / А. В. Пятровіч, У. Б. Кунтыш. — Мінск: БДТУ, 2010. — 113 c.