Забастоўка брытанскіх шахцёраў 1984—1985 гадоў — адна з галоўных падзей у гісторыі рабочага руху ў брытанскай вугальнай прамысловасці. Забастоўка стала вырашальнай падзеяй у брытанскім рабочым руху на гэтым этапе і яе паражэнне значна саслабіла брытанскія прафсаюзы. Яна таксама разглядаецца ў якасці галоўнай палітычнай і ідэалагічнай перамогі Маргарэт Тэтчэр і Кансерватыўнай партыі. Забастоўка стала вельмі вострым актам барацьбы, таму што Нацыянальны саюз гарнякоў (NUM) быў адным з наймацнейшым прафсаюзаў у краіне, і паводле меркавання многіх, у тым ліку кансерватараў, якія знаходзіліся ва ўладзе, менавіта ён вымусіў урад Хіта сысці ў адстаўку падчас забастоўкі 1974 года. Наступныя забастоўкі скончыліся паражэннем гарнякоў і ўрад Тэтчэр змог умацаваць сваю кансерватыўную фінансавую праграму, а NUM як палітычная сіла перастаў існаваць. Забастоўка выклікала глыбокі раскол у брытанскім грамадстве і прывяла да значных наступстваў, асабліва ў Паўночнай Англіі і ва Уэльсе. У выніку падзей, звязаных з забастоўкай, загінулі дзесяць чалавек: шэсць пікетчыкаў, трое падлеткаў, якія шукалі вугаль, а таксама вадзіцель таксі, які даставіў шахцёра, які не ўдзельнічаў у забастоўцы, на працу.
На ход забастоўкі шахцёраў значна паўплывала падтрымка з боку ЛГБТ-руху, што пасля спарадзіла трывалы саюз паміж ЛГБТ і рабочым рухам і стала важным паваротным пунктам у барацьбе за правы актывістаў у Вялікабрытаніі.
На сустрэчы Маргарэт Тэтчэр з Міхаілам Гарбачовым у снежні 1984 года апошні заявіў, што СССР не аказвае фінансавай дапамогі NUM[1].
У кінематографе
Гэтыя падзеі былі экранізаваны рэжысёрам Мэцью Уаркусам (англ. Matthew Warchus) у 2014 годзе ў фільме Гонар.
Падзеі фільма Білі Эліят разгортваюцца на фоне стачкі шахцёраў.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі