Жытомірскае ПалессеЖытомірскае Палессе (укр.: Житомирське Полісся) — фізіка-геаграфічная вобласць Украінскага Палесся. Займае большую частку Жытомірскай вобласці і ўсходнюю частку Ровенскай вобласці Украіны, на поўначы мяжуе з Беларускім Палессем. Заходняя і ўсходняя межы звязаны з выхадамі на паверхню парод Украінскага шчыта, што абумоўлівае вышэйшае гіпсаметрычнае становішча (180—200 м), рассечанасць паверхні, меншую забалочанасць у параўнанні з іншымі абласцямі Палесся. Заходняя частка тэрыторыі не была ўкрыта ледавіком, аб чым сведчыць адсутнасць марэны. Ва ўсходняй частцы маюцца ледавіковыя формы рэльефу: марэнныя ўзгоркі, камы, озы. Рачныя даліны глыбока ўрэзаны ў дакембрыйскія пароды. Даліна р. Цецераў на асобных участках мае стромкія скалістыя схілы вышынёй да 25-30 м. Падобныя ўчасткі маюцца ў далінах рэк р. Уж, Случ, Убарць, Ірша, Каменка. На Славечанска-Оўруцкім кражы (т. зв. лёсавых астравах) развіваюцца эразійныя формы рэльефу (яры і інш.). Сярэдняя тэмпература ліпеня +18,9 °С, студзеня –5,7 °С; колькасць ападкаў 625 мм за год. Рэкі адрозніваюцца хуткім цячэннем, перакатамі і парогамі. Забалочанасць невысокая. Створаны Палескі прыродны запаведнік . Літаратура
Information related to Жытомірскае Палессе |