У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Жураўна.
Жура́ўна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 30 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Жураўна.
Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,72 км, даўжыня берагавой лініі 5,8 (5,76[1]) км. Найбольшая глыбіня 14 м, сярэдняя 5,4[1] м. Аб’ём вады ў возеры 2,68[1] млн м³. Плошча вадазбору 6,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёва-заходнія — сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае. Дно возера да глыбіні 5—6 м пясчанае, астатняя частка дна выслана глеем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае.
Зарастае. Прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца на адлегласці 15—125 м ад берага возера і да глыбіні 4,5—5 м[1]. Ручаямі злучана з азёрамі Сушына і Валынец.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера пралягае аўтамабільная дарога Н3701.
Зноскі
Літаратура