Жан-Франсуа Стэвенен (фр.: Jean-François Stévenin; 23 красавіка 1944, Лонс-ле-Сан’е, Юра, Францыя — 27 ліпеня 2021, Нёі-сюр-Сен, О-дэ-Сен, Францыя) — французскі акцёр. Сыграў у больш чым 100 фільмах. Таксама працаваў памочнікам рэжысёра і самастойна зняў тры фільмы: «Шапка» (Le Passe-montagne, 1978), Double messiers (1986) і «Мішка» (Mischka, 2002).
Найбольш вядомы дзякуючы галоўнай ролі ў фільме Патрыка Бушыці «Халодны месяц» паводле апавяданняў Чарльза Букоўскі, прадстаўленым на Канскім кінафестывалі 1991 года.
Усе чацвёра яго дзяцей — Сагамор (1974), Робінсан (1981), Саламея (1985) і П’ер (1995) — таксама сталі акцёрамі.
Фільмаграфія
Зноскі