«Жанчы́на, яка́я ўцякла́» (кар.: 도망친 여자) — паўднёвакарэйскі мастацкі фільм 2020 года рэжысёра Хон Сан Су[2].
Сюжэт
Пакуль муж у камандзіроўцы, Гам Хі едзе ў прадмесце Сеула наведаць трох сваіх сябровак. За нязмушанымі размовамі прыяцелькі спрабуюць прыхаваць свае праблемы, толькі ў Гам Хі ўсё добра — за пяць гадоў шчаслівага шлюбу яна ўпершыню бавіць час без мужа. Але тады ад чаго яна ўцякла?[3]
Акцёрскі склад
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 4 намінацыямі[4].
Зноскі
Спасылкі