Жазіян Баласко (фр.: Josiane Balasko, сапраўднае імя харв.: Josiane Balašković, нар. 15 красавіка 1950, Парыж) — французская актрыса тэатра і кіно франка-харвацкага паходжання, кінарэжысёр і сцэнарыст. Член тэатральнай трупы «Le Splendid». Атрымала вядомасць дзякуючы сваім камедыйным ролям.
Біяграфія
Вучылася на курсах Тані Балашовай. Увайшла ў трупу парыжскага тэатра-кафэ Le Splendid.
Жазіян Баласко — маці актрысы Марылу Беры ад Філіпа Беры.
З 2003 г. замужам за акцёрам Жоржам Агіларам.
Зноскі