Жазеф Дайс (ням.: Joseph Deiss; нар. 18 студзеня1946, Фрыбур, Швейцарыя) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат, эканаміст. З 14 верасня 2010 года — старшыня 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Нарадзіўся ў кантоне Фрыбур, дзе пачаў сваю палітычную кар’еру як чалец мясцовага парламента. Таксама на працягу доўгага часу быў мэрам роднага горада Барберэш.
У наш час Дайс з’яўляецца дэканам факультэта эканамічных і сацыяльных навук у Фрыбурскім універсітэце, а таксама з’яўляецца чальцом савета дырэктараў шэрагу фінансавых арганізацый. Жанаты, мае траіх сыноў.