Еменскае Мутавакілійскае Каралеўства (араб. المملكة المتوكلية اليمنية) — дзяржава на частцы тэрыторый сучаснага Емена, якая існавала з 1918 па 1962 год.
Гісторыя
30 кастрычніка 1918 года, пасля разгрому Асманскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны шэйх Ях'я бен Мухамед абвясціў незалежнасць краіны, а праз тры дні абвясціў сябе каралём. У 1958 годзе Каралеўства Емен увайшло ў склад канфедэрацыі з Аб'яднанай Арабскай Рэспублікай, якая складалася з Егіпта і Сірыі.
У 1962 годзе падчас перавароту (Еменская рэвалюцыя 1962 года) манархія была зрынута, краіна абвешчана Еменскай Арабскай Рэспублікай.
Знешняя палітыка
1 лістапада 1928 паміж СССР і Еменскім Мутавакілійскім Каралеўствам складзены дагавор аб дружбе і гандлю.
Гл. таксама
Літаратура
- Густерин П. Йеменская Республика и её города. — М.: Международные отношения, 2006.
- Густерин П. Россия — Йемен: из истории взаимоотношений // Азия и Африка сегодня. — 2005. — № 11.
- Густерин П. Памяти Карима Хакимова // Дипломатическая служба. — 2008. — № 1.