Ельнінскі павет |
Краіна |
Расійская імперыя |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр |
|
Дата ўтварэння |
1775 |
Дата скасавання |
1928 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
|
Ельнінскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1775—1796 і 1802—1928. Цэнтр — горад Ельня.
Гісторыя
Ельнінскі павет у складзе Смаленскага намесніцтва быў утвораны ў 1775 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Кацярыны II. У 1796 годзе быў скасаваны, аднак ужо ў 1802 годзе адноўлены ў складзе Смаленскай губерні.
25 сакавіка 1918 года абвешчаны часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з маніфестам I з’езда КП(б) Беларусі далучаны да Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь.
У 1928 годзе павет быў скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Усходскага, Глінкаўскага, Якімавіцкага, Ельнінскага, часткова Пачынкаўскага і Спас-Дземенскага раёнаў Заходняй вобласці.
Насельніцтва
Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 137 900 чалавек. У тым ліку рускія — 96,7 %; беларусы — 2,7 %. У Ельні пражывала 2441 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 20 валасцей[2].
№ п / п
|
Воласць
|
Валасное праўленне
|
Колькасць паселішчаў
|
Насельніцтва
|
1
|
Арнішыцкая
|
с. Арнішыцы
|
15
|
3043
|
2
|
Багародзіцкая
|
с. Багародзіцкае
|
67
|
6167
|
3
|
Балтуцінская
|
с. Балтуціна
|
61
|
7142
|
4
|
Волкава-Ягор’еўская
|
с. Азяранск
|
46
|
6319
|
5
|
Усходская
|
с. Усходы
|
25
|
3868
|
6
|
Гняздзілаўская
|
с. Гняздзілава
|
16
|
3217
|
7
|
Даніловіцкая
|
с. Даніловічы
|
60
|
8112
|
8
|
Дакудаўская
|
с. Дакудава
|
83
|
7509
|
9
|
Дубасішчанская
|
с. Дубасішча
|
45
|
4447
|
10
|
Забалоцкая
|
с. Забалоцце
|
46
|
5732
|
11
|
Замошская
|
с. Замошша
|
12
|
3111
|
12
|
Івонінская
|
с. Івоніна
|
46
|
6946
|
13
|
Каноплінская
|
в. Каноплінка
|
59
|
7897
|
14
|
Мархоткінская
|
с. Мархоткіна
|
58
|
9413
|
15
|
Асельская
|
с. Аселле
|
25
|
4058
|
16
|
Паўлінаўская
|
с. Паўлінава
|
20
|
5090
|
17
|
Стрыгінская
|
с. Стрыгіна
|
36
|
7688
|
18
|
Сычоўская
|
с. Сычова
|
30
|
5732
|
19
|
Увараўская
|
с. Уварава
|
32
|
5140
|
20
|
Хмарская
|
с. Хмара
|
41
|
6708
|
У 1913 годзе ў павеце было 17 валасцей: скасаваны Усходская, Паўлінаўская і Замошская[3].
Да 1926 года іх стала 8: Балтуцінская, Ельнінска-Прыгарадная, Забалотаўская (цэнтр — в. Зуі), Івонінская (цэнтр — былы маёнтак Якаўлевічы), Мархоткінская, Паўлінаўская, Хмарская, Шмакоўская.
Заўвагі