Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 10 лютага 2016 года.
Сюжэт
Уэйд Уілсан — найміт. Як пабочны прадукт праграмы ўзброеных сіл пад назвай «Зброя X», Уілсан набыў надзвычайную сілу, спрыт і здольнасць да вылячэння. Але ён заплаціў страшэнную цану: яго клеткавая структура ўвесь час змяняецца, а цвярозасць яго розуму пад сумневам. Усё, чаго хоча Уілсан, — трымацца на плыву ў сацыяльнай выграбной яме, аднак плынь у ёй вельмі хуткая.
Цікавыя факты
«Дэдпул» стаў самым касавым сярод усіх фільмаў з рэйтынгам R у гісторыі[2]. Узімку 2019 года яго ссунуў на трэцяе месца фільм рэжысёра Тода Філіпса «Джокер», які сабраў $1 074 251 311.