Дыёд Шоткі — паўправадніковыдыёд з нізкім прамым напружаннем і хуткім пераключэннем. Названы ў гонар нямецкага фізіка Вальтэра Шоткі.
Дзеянне дыёда Шоткі заснавана на існаванні бар’ера Шоткі — рознасці патэнцыялаў на пераходзе метал-паўправаднік, роўнай рознасці іх работ выхаду. Бар’ер узнікае з-за нерухомага прасторавага зараду ў паўправадніку. У адрозненне ад паўправадніковых дыёдаў на p-n-пераходзе, дыёды Шоткі маюць значна меншае напружанне адкрыцця (да 0,1—0,2 В). Аднак дыёды Шоткі хутка і незваротна выходзяць з строю пры перавышэнні максімальнага адваротнага напружання.
Літаратура
Laughton M. A. Electrical engineer's reference book. Newnes, 2003. (англ.)
Физическая энциклопедия / гл. ред. А. М. Прохоров. Т. 1. М., 1988. С. 628. (руск.)