Дыскрэ́тная матэма́тыка – раздзел матэматыкі, які займаецца вывучэннем дыскрэтных структур (г.зн. структур, да якіх не можа ўжывацца паняцце непарыўнасці, гл. дыскрэтнасць). Частка дыскрэтнай матэматыкі, якая вывучае канечныя структуры (напрыклад, канечныя групы, графы, машыны Цьюрынга), называецца канечнай матэматыкай.
Элементы дыскрэтнай матэматыкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і развіваліся паралельна з іншымі раздзеламі матэматыкі. Напрыклад, тагачасныя тыповыя задачы, звязаныя з уласцівасцямі цэлых лікаў (вытокі тэорыі лікаў): адшуканне алгарытмаўскладання і множаннянатуральных лікаў (Егіпет, 2-е тысячагоддзе да н.э.), задачы падсумоўвання і дзялімасці натуральных лікаў у піфагарэйскай школе (6 ст. да н.э.).
На практыцы найчасцей адначасова прысутнічаюць уласцівасці неперарыўнасці і дыскрэтнасці, канечнасці і бесканечнасці; пры рашэнні канкрэтных задач шырока выкарыстоўваецца прыём замены неперарыўнай мадэлі яе дыскрэтным аналагам. У дыскрэтнай матэматыцы разам з пабудовай алгарытмаў рашэння асобных задач выяўляюцца пытанні алгарытмічнай вырашальнасці, ацэнкі вылічальнай складанасці алгарытмаў, выяўлення цяжкавырашальных задач і інш.