Дубро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Дуброва.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Горвальскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны.
Сельсавет адноўлены ў 1930 годзе ў складзе Рэчыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узнажскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 1 ліпеня 1965 года ў склад Камсамольскага сельсавета перададзены вёскі Узнаж і Шоўкавічы[2]. 26 верасня 2006 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заходы, сельсавет перайменаваны ў Заходаўскі[3].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.