Дубро́ўка прамастойная, калган, вузік[1] (Potentilla erecta) — кветкавая расліна, від роду Дуброўка (Potentilla) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Назвы
Дуброўка прамастойная, калган, вузік, дзеравянка, перавяжыха, сурмаліна[1].
Батанічнае апісанне
Шматгадоваятравяністая апушаная карэнішчавая расліна вышынёй да 50[1] см. Карэнішча моцнае, клубнепадобнае, цёмна-карычневага колеру. Сцябло тонкае, прамастойнае або крыху распасцёртае, галінастае. Сцябловае лісце чаргаванае, трайчастае, сядзячае, з вялікім прылісткам, зубчастае па краі. Прыкаранёвае — на доўгіх чаранках і адмірае да часу цвіцення. Кветкі адзіночныя, 10—12[1] мм у дыяметры, з чатырма пялёсткамі, жоўтыя. Плод — сухі шматарэшак.
Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н.747. Potentilla erecta (L.) Raeusch. — Лапчатка прямостоячая, или Калган // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 383. — ISBN 9-87317-128-9.
Спасылкі
Лапчатка прямостоячая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)