Драўляныя касцёлы поўдня Малай Польшчы — група гістарычна каштоўных і цікавых з архітэктурнай кропкі гледжання драўляных касцёлаў на поўдні і ўсходзе Малапольскага ваяводства (у раёне гарадоў Гарліцы, Новы Тарг і Бохня) і ў Падкарпацкім ваяводстве (раён Бжозава).
Большасць касцёлаў пабудавана ў выглядзе зруба і ў розных архітэктурных стылях, ад готыкі да рэнесансу, барока і больш сучасных стыляў. На стыль асобных збудаванняў паўплывала блізасць уніяцкай і праваслаўнай культурнай прасторы — шмат якія з ніх маюць характэрныя купалы і пабудаваны ў выглядзе грэчаскага крыжа.
Самыя раннія аб’екты былі пабудаваны ў XIV стагоддзі (найстарэйшым лічыцца касцёл у Хачаве, пабудаваны ў 1388 годзе). Касцёлы захавалісь да нашага часу ў добрым стане і лічацца другім па ўзросту зборам драўляных храмаў у Еўропе пасля нарвежскіх каркасных цэркваў.
Паколькі касцёлы з’яўляюцца вельмі каштоўнымі ў гістарычным плане, частка з ніх была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Большасць з касцёлаў уваходзіць у турыстычны маршрут маршрут малапольскай драўлянай архітэктуры.
Цэрквы, якія ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
Гміна |
Фота |
Назва |
Гады пабудовы
|
Бінарова |
|
Царква Святога Міхаіла Арханёла ў Бінарова |
каля 1500 г.
|
Блізне |
|
Касцёл Усіх святых у Блізне |
да 1470 г.
|
Дэмбна Падхаляньске |
|
Касцёл Св. Міхаіла Арханёла ў Дэмбне |
XV стагоддзе
|
Хачаў |
|
Касцёл Узнясення Прасвятой Дзевы Марыі ў Хачаве |
1388 г.
|
Ліпніца Дольна |
|
Касцёл св. Леанарда ў Ліпніцы |
канец XV стагоддзя
|
Сенкава |
|
Касцёл св. Філіпа і св. Якава ў Сенкаве |
1520 г.
|
Касцёлы прапанаваныя да ўнясення ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
На бягучы момант у спісе ЮНЕСКА знаходзіцца 6 з 9 касцёлаў, на якія была падана заяўка — былі абраны найстарэйшыя (гатычныя) касцёлы. У спіс не ўвайшлі наступныя аб’екты:
Гміна |
Фота |
Назва |
Час будаўніцтва
|
Ляхавіцэ |
|
Касцёл Св. Апрсталаў Пятра і Паўла х Ляхавіцах |
Пабудаваны ў 1750 годзе, тыповы прадстаўнік позднягатычнага стыля паўднёвапольскага драўлянага касцёла |
|
Араўка |
|
250px |
Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Араўке |
XVII стагоддзе, каштоўны паліхромны жывапіс і ўнутранае убранне
|
Шалёва |
|
|
XVII стагоддзе, найбольш каштоўны драўляны касцёл |
|
Іншыя аб’екты
Шэраг іншых аб’ектаў, якія не ўваходзяць у Спіс Сусветнай спадчыны:
Гміна |
Фота |
Назва |
Час будаўніцтва
|
Грывалд |
|
Касцёл св. Марціна ў Грывалдзе |
|
Банчал Дольны |
|
Касцёл у Банчале Дольным |
1667
|
Тшчыніца |
|
Касцёл св. Дароты ў Тшцыніцы |
|
Осек Ясельскі |
|
Касцёл Прэабражэння Гасподня ў Осеке Ясельскім |
|
Любля |
|
Касцёл св. Мікалая ў Люблі |
|
Славенцын |
|
Касцёл св. Кацярыны ў Славенцыне |
|
Іўкава |
|
Касцёл Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў Іўкаве |
|
Гаголаў |
|
Касцёл св. Кацярыны ў Гаголаве |
|
Жэпеннік Біскупі |
|
Касцёл св. Іаана Хрысціцеля ў Жэпенніку Біскупім |
|
Спасылкі
Гл. таксама
|
---|
Гістарычны цэнтр | | |
---|
Культура | |
---|
Прырода | |
---|
|