Доўгі Дземінец |
---|
возера Доўгі Дземінец |
Морфаметрыя |
Даўжыня |
1,3 км |
Шырыня |
0,16 км |
Плошча |
0,13 км² |
Аб’ём |
0,00013 км³ |
Даўжыня берагавой лініі |
2,97 км |
Найбольшая глыбіня |
1,9 м |
Сярэдняя глыбіня |
1 м |
Гідралогія |
Салёнасць |
0,075—0,085 ‰ |
Празрыстасць |
0,6 м |
Басейн |
Плошча вадазбору |
1,5 км² |
Упадаюць |
ручаі |
Выцякаюць |
ручай |
Размяшчэнне |
Краіна |
Беларусь |
Рэгіён |
Віцебская вобласць |
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
До́ўгі Дзе́мінец — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы.
Возера знаходзіцца ў 400 м на паўднёвы ўсход ад вёскі Кавалеўшчына.
Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,16 км, даўжыня берагавой лініі 2,97 км. найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя 1 м. Плошча вадазбору 1,5 км². Аб'ём вады ў возеры 0,13 млн. м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй 7—8 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, слабапраточнае. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Дземінец. Цалкам зарастае.
У возеры водзяцца лінь, шчупак, карась, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Возера не мае абсталяваных месцаў для адпачынку (2015).
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план (руск.) / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз.