Дораці Гіш (англ.: Dorothy Gish; 11 сакавіка 1898, Дэйтан, Агая, ЗША — 4 чэрвеня 1968, Рапала, Італія) — амерыканская актрыса кіно, сястра Ліліян Гіш.
Біяграфія
Дораці Гіш нарадзілася ў Дэйтане 11 сакавіка 1898 года ў сям’і Джэймса Лі Гіша і Мэры Робінсан Мак-Конел, у якой, акрамя яе, была яшчэ старэйшая дачка — Ліліян. Пасля таго, як бацька кінуў сям’ю, маці прыйшлося шмат працаваць, у тым ліку актрысай, каб утрымліваць дачок.
Акцёрская кар’ера сясцёр Гіш пачалася ў 1912 годзе, пасля таго, як сяброўка Мэры Пікфард прадставіла іх дырэктару кінастудыі American Mutoscope & Biograph Company Дэвіду Грыфіту. Сумесны дэбют сясцёр у кіно адбыўся ў тым жа годзе ў фільме «Нябачны вораг».
За гады сваёй кар’еры Дораці з’явілася больш чым у ста фільмах, у многіх з якіх іграла таксама яе старэйшая сястра.
Зноскі
Дораці Гіш — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|