Дом па Ленінскай вуліцы, 5/1 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры эклектыкі.
Архітэктура
Дамы № 3, 5/1 і 5/2 ствараюць адзіны комплекс забудовы з будынкам былой гарадской управы (№ 1). Дом № 5/1 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак з невялікім крылом з боку дваровага фасада. Гладкая сцяна фасада члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі і падзелена міжпаверхавым карнізным поясам. Унутранная планіроўка анфіладная.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі