Дом Гамбрынус (венг.: Gambrinus-ház) — помнік архітэктуры ў горадзе Шопран, Венгрыя. Размешчаны на Цэнтральнай плошчы (Fő tér 3).
Дом у гатычным стылі пабудаваны загадам венгерскага караля Жыгімонта Люксембурга ў 1422 годзе. Да 1496 года будынак быў гарадской ратушай.
Цяпер архітэктура дома спалучае стылі готыкі, барока, ракако і рэнесансу. У браме — гатычныя нішы для сядзення. На фасадзе будынка можна сярэднявечныя кансолі.
У XV стагоддзі ў доме пісар Янаш Гугельвейт напісаў так званыя «Шопранскія кветкі», іх рукапіс цяпер захоўваецца ў гарадскім архіве.
Каркас уваходу 1620 года пабудовы вытанчана дэкарыраваны. Рэшткі арачнай брамы можна ўбачыць і цяпер. У пачатку XVII стагоддзя будынак перабудаваны.
Зноскі
Літаратура
- Кирилл Агеев, Мария Сартакова. Венгрия. Путеводитель. — Вокруг света. — М.: Вокруг света, 2011. — 281 с. — ISBN 978-5-98652-311-8.
Спасылкі