Дзі́на Эрсі́лія Балуа́ртэ Сега́ра (ісп.: Dina Ercilia Boluarte Zegarra; нар. 31 мая1962) — перуанскі юрыст і палітык. З 7 снежня 2022 года — дзеючы прэзідэнт Перу. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе[6]. З 2021 па 2022 год займала пасаду віцэ-прэзідэнта, а таксама міністра развіцця і сацыяльнай інтэграцыі.
Біяграфія
Нарадзілася 31 мая 1962 года ў горадзе Чал’уанка(англ.) (бел., рэгіён Апурымак. Скончыла юрыдычны факультэт Універсітэта Сан-Марцін-дэ-Порэс, затым там жа вучылася ў аспірантуры[7].
Афіцыйна ўступіла на пасаду віцэ-прэзідэнта 28 ліпеня 2021 года. На наступны дзень, 29 ліпеня 2021 года, прэзідэнт адначасова прызначыў яе міністрам развіцця і сацыяльнай інтэграцыі ва ўрадзе Гіда Бельіда(ісп.) (бел.[12].
7 снежня 2022 года прэзідэнт Педра Кастылья абвясціў аб роспуску Кангрэса краіны. У адказ парламент прагаласаваў за адхіленне кіраўніка ад улады. У ходзе спробы схавацца ў пасольстве Мексікі ён быў арыштаваны. Улада перайшла да віцэ-прэзідэнта Дзіны Балуартэ[13].