Дзяржаўны ўніверсітэт у Элізабэт-Сіці (англ.: Elizabeth City State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Элізабэт-Сіці у штаце Паўночная Караліна.
Агульная характарыстыка
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Кампус і шэсць навакольных будынкаў уключаны ў гістарычную акругу, занесеную ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1994 годзе.
Структура
- Дэпартамент авіяцыі і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі
- Дэпартамент бізнесу, бухгалтарскага ўліку і спартыўнага менеджменту
- Дэпартамент адукацыі
- Дэпартамент англійскай мовы і лічбавых медыяў
- Дэпартамент здароўя і чалавеказнаўства
- Дэпартамент матэматыкі, інфарматыкі і інжынерных тэхналогій
- Дэпартамент ваеннай навукі
- Дэпартамент музыкі і выяўленчага мастацтва
- Дэпартамент прыродазнаўства
- Дэпартамент сацыяльных навук
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі