Выхаванец дзіцячай школы «Цмокі-Мінск». Першым трэнерам быў Сяргей Шайкоўскі. У 16 гадоў дэбютаваў у аматарскай лізе Беларусі — НБЛ, адыграў у лізе 2 матчы і стаў лепшым у камандзе па ачках (у сярэднім 17.5). У сезоне 2016/17 ён набіраў амаль 13 ачкоў і здзяйсняў ледзь менш за 7 падбораў за гульню — лепшыя лічбы ў камандзе — у моладзевай Еўралізе.
Летам 2017 года запрасілі ў моладзевы лагер «Баскетбол без меж», арганізаваны НБА і ФІБА. Там яго заўважыў «скаўт» аднаго з ВНУ ЗША, і ён перабраўся ў Штаты.