Дзень незалежнасці Украіны
|
|
Дзень незалежнасці Украіны, 2022.
|
Тып
|
|
Афіцыйна
|
День Незалежности України
|
Значэнне
|
святкаванне прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны
|
Устаноўлена
|
20 лютага 1992 г.
|
Адзначаецца
|
Украіна
|
Дата
|
24 жніўня
|
Дзень незалежнасці Украіны (укр.: День Незалежности України) — галоўнае дзяржаўнае свята Украіны. Адзначаецца штогод 24 жніўня ў гонар прыняцця Вярхоўнай Радай УССР Акта абвяшчэння незалежнасці Украіны, што прынята лічыць датай утварэння дзяржавы Украіна ў яе сучасным выглядзе.
Гісторыя
20 лютага 1992 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову «Аб Дні незалежнасці Украіны», згодна з якой указана лічыць дзень 24 жніўня Днём незалежнасці Украіны і штогод адзначаць яго як дзяржаўнае агульнанароднае свята Украіны.
Святкаванне
З 2005 года ўрачыстасці ў Кіеве з нагоды свята пачынаюцца малебнам у Сафійскім саборы з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігійных канфесій і кіраўніцтва дзяржавы.
Гл. таксама
Спасылкі